Знайсці
12.01.2022 / 17:55

Адукацыя школьніка ў вёсцы каштуе ў два разы больш, чым у горадзе — дзве тысячы долараў у год

Урад прыняў пастанову аб фінансаванні дзяржаўных установаў адукацыі. З дакумента можна даведацца, колькі грошай з бюджэта трацяць на кожнага навучэнца ў школе, прафесійна-тэхнічным каледжы і вучылішчы. Так, на кожнага вясковага школьніка закладваецца грошай у два разы больш, чым на адукацыю ў гарадской школе. 

Такім чынам, на адукацыю аднаго гарадскога школьніка з бюджэту выдаткоўваецца 2257 рублёў на год, на вясковага школьніка — 5155 рублёў.

Для дзяцічых садкоў таксама рознае фінансаванне: 2724 рублі на год на дзіця, што жыве ў горадзе, і 3632 рублі ў год на дзіця на вёсцы.

Прычына найперш у скарачэнні колькасці вясковых навучэнцаў — класы меншыя, а штат настаўнікаў і інфраструктура павінны быць па тых жа стандартах, што і ў астатніх школах.

На навучанне аднаго чалавека ў прафесійна-тэхнічным каледжы з бюджэту выдаткоўваюць 3838 рублёў у год, у сярэдне-спецыяльнай навучальнай установе — 3346 рублёў.

«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе

«Я класны кіраўнік ў класе, дзе ўсе дзяўчаты». Гісторыя маладога хлопца, які кінуў працу ў сталіцы і вядзе ўрокі ў вясковай школе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31