Знайсці
11.01.2022 / 20:38РусŁacБел

У мінскім «Дынама» кавід, просяць перанесці матчы

У мінскім хакейным «Дынама» у дзвюх трацін гульцоў з'явіліся сімптомы каранавіруснай інфекцыі. Цяпер у клубе чакаюць вынікаў ПЛР-тэстаў і просяць КХЛ перанесці бліжэйшыя матчы.

«Зубры» папрасілі перанесці чатыры матчы — супраць чарапавецкай «Северсталі» (17 студзеня), падольскага «Віцязя» (19 студзеня), «Сочы» (21 студзеня) і рыжскага «Дынама» (23 студзеня).

Рашэнне пакуль што не прынята і ў самім клубе гавораць, што казаць пра адмену матчаў пакуль перадчасна. Вынікі тэстаў будуць вядомыя толькі заўтра. І квіткі на найбліжэйшыя хатнія матчы пакуль што на сайце набываць заклікаюць.

Раней КХЛ ужо адмяняла з-за кавіду матчы екацярынбургскага «Аўтамабіліста», уфімскага «Салавата Юлаева», маскоўскага ЦСКА, рыжскага «Дынама» і ніжагародскага «Тарпеда».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930