Знайсці
11.01.2022 / 19:06

Генпракуратура знайшла ў Белхарчпраме «карупцыйныя праявы»

Сярод праблемных пытанняў у канцэрне назвалі правядзенне закупак па цэнах, вышэйшых за сярэдніх па рынку, недастаткова актыўнае спагнанне пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і падпрацоўку некаторых работнікаў на сваім жа прадпрыемстве.

Большасць парушэнняў канцэрна тычыцца закупак. «У асобных выпадках арганізатары закупак кіраваліся не эканамічнай эфектыўнасцю, а жаданнем заключыць дамову з канкрэтным суб'ектам гаспадарання, прычым па цэнах, якія перавышалі сярэднія па рынку», — сцвярджаюць у Генпракуратуры.

Таксама «карупцыйныя праявы мелі месца і пры рэалізацыі прадпрыемствамі канцэрна прадукцыі ўласнай вытворчасці — не заўсёды прымаліся належныя і своечасовыя меры па спагнанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці».

Кадравікі канцэрна дазвалялі «некаторым службовым асобам прадпрыемстваў канцэрна займацца іншай аплатнай дзейнасцю», нягледзячы на антыкарупцыйныя абмежаванні.

У выніку да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 39 чалавек, а матэрыяльныя страты, якія атрымаў канцэрн, ужо кампенсаваныя. Тым не менш, Генпракуратура адправіла свае прэтэнзіі да канцэрна і ва ўрад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31