Знайсці
11.01.2022 / 17:47РусŁacБел

З Міністэрства культуры звольнілі адказных за ахову спадчыны

10 студзеня быў апошні дзень працы начальніцы ўпраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Наталлі Хвір, намесніцы начальніка аддзела ўзгаднення і рэстаўрацыі Святланы Краюшкінай, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Аўтары паведамлення адзначаюць:

«Прычына ўсім зразумелая. Абедзве шчыра перажывалі за сваю справу і не давалі розным неразумным людзям рабіць дзіч на помніках, за што на іх неаднойчы скардзіліся вышэй. Праўда, пры ўсёй кадравай цякучасці вярхушкі Міністэрства культуры нікому ў галаву не прыходзіла звальняць такіх каштоўных спецыялістаў, тым больш, што штат і так невялікі. Цяпер яны сталі лішнімі.

Большасць пазітыўных навін на нашым канале звязана з неабыякавасцю супрацоўнікаў упраўлення аховы помнікаў. Ці будзе цяпер каму змагацца за царкву ў Новым Свержані, Стары замак у Горадні і іншыя, выцягваць аб'екты са спісаў на знос і прасоўваць іх у спіс ахоўны, прымушаць выканкамы да выканання сваіх абавязкаў і прыцягваць да адказнасці парушальнікаў?»

Але гэтыя звальненні — не адзіныя. Наталля Задзяркоўская, адказная за пытаннi культуры і нацыянальнай спадчыны ў Нацыянальным антыкрызісным кіраванні, каментуючы сітуацыю Фонду культурнай салідарнасці, адзначыла, што «толькі за мінулы год з апарату Міністэрства культуры звольнена практычна палова складу кіраўнікоў сярэдняга звяна. Каб стаць непажаданым для сённяшняга кіраўніцтва, дастаткова проста мець уласнае меркаванне і прафесійныя прынцыпы».

Стала вядома, за што звольнілі дырэктарку Музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930