Знайсці
11.01.2022 / 16:45

У Акадэміі міліцыі расказалі, як дзяржава павінна працаваць з блогерамі. І назвалі блакіроўку сайтаў неэфектыўнай

У навуковым часопісе Акадэміі Міністэрства ўнутраных справаў выйшаў артыкул, прысвечаны працы з блогерамі. Дацэнт Акадэміі Дзмітрый Варапаеў прааналізаваў практыку ў Расіі і Беларусі, і прыйшоў да высновы, што блакіроўка сайтаў і нават адключэнне інтэрнэта — усяго толькі паўмера, якую карыстальнікі змогуць вельмі хутка абысці. Аўтар лічыць, што дзяржава павінна працаваць з блогерамі, якія будуць трымацца правільнай лініі, і за гэта ўзнагароджваць іх, то-бок стварыць сетку «правільных» аўтараў. 

Павялічыць

Аляксей Голікаў — адзін з праўладных блогераў, які актыўна каментуе палітычныя падзеі ў краіне

Дзмітрый Варапаеў называе няўдалай спробу расійскіх уладаў на заканадаўчым узроўні кантраляваць блогераў. У 2014 годзе ў Расіі прынялі закон, паводле якога стваральнікі сайтаў і блогаў з аудыторыяй больш за тры тысячы ў суткі, павінны былі зарэгістравацца ў Раскамнаглядзе, на рэсурсы накладвалі пэўныя абмежаванні. Расійскае грамадства негатыўна ўспрыняло і прыняцце закона, і яго рэалізацыю, так што ўжо ў 2017 годзе ад гэтай практыкі адышлі. 

Дацэнт Акадэміі міліцыі звяртае ўвагу, што ў інтэрнэце не так-та проста рэалізаваць функцыю дзяржавы, якая тычыцца прымусу.

«Можна, напрыклад, заблакаваць доступ да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў ці наогул адключыць доступ да інтэрнэта, — разважае аўтар. — Можна нават стварыць нацыянальную сетку перадачы даных, якая не будзе мець сувязі з інтэрнэтам і іншымі сеткамі.

Але сёння відавочна, што ў сучасным высокатэхналагічным свеце такія дзеянні ў лепшым выпадку з’яўляюцца паўмерамі, якія маюць толькі часовы, і, як правіла, вельмі кароткі эфект. Адказам на іх стануць сучасныя праекты, такія як Starlink2, ці іншыя тэхнічныя рашэнні». 

Варапаеў лічыць, што з блогерамі трэба супрацоўнічаць і ўзаемадзейнічаць, а не кантраляваць іх і падпарадкоўваць. Пры гэтым супрацоўнік Акадэміі міліцыі верыць, што можна стварыць «правільных» з пункту гледжання дзяржавы блогераў:

«Блогер абавязуецца прытрымлівацца пэўнай лініі паводзінаў у межах сваіх кампетэнцый, а дзяржава яго падтрымлівае. Такі варыянт супрацоўніцтва выглядае найлепшым». 

Павялічыць

Праўладны палітолаг і блогер Пётр Пятроўскі

Далей у часопісе Акадэміі міліцыі адзначаецца, што трэба «стварыць сетку «правільных» блогераў-іфлюенсераў з самых розных сфер, аднак не фабрыку троляў». 

Варта адзначыць, што ўлады Беларусі не першы год спрабуюць узяць пад кантроль блогераў і лідараў меркаванняў. Андрэй Кабанаў, Ігар Лосік, Эдуард Пальчыс, Вольга Такарчук, Уладзімір Няронскі, Мікола Дзядок — гэта няпоўны спіс блогераў, якія ўжо атрымалі турэмныя тэрміны па справах, дзе фігуруе іх палітычная пазіцыя. Блакіроўка сайтаў і прызнанне іх экстрэмісцкімі стала руцінай для беларускай сістэмы пасля выбараў-2020.

Дэпутат Генадзь Давыдзька заяўляў, што дзейнасць блогераў трэба ўзяць пад кантроль: «Дзейнасць журналістаў рэгулюецца па законе і яны адказваюць за кожнае слова, тым часам блогеры ў пагоні за лайкамі і падпіскамі нахабна хлусяць». 

У Беларусі існуе пул праўладных экспертаў, якіх запрашаюць у эфір дзяржаўных тэлеканалаў, на мерапрыемствы з удзелам Лукашэнкі. З ростам папулярнасці Тэлеграма яны стварылі там свае каналы, але ў лік самых папулярных блогераў у краіне так і не ўвайшлі.

Кіраўніцтва БРСМ адмаўляла, што арганізацыя з’яўляецца базай праўладных каментатараў, аднак было неаднаразова заўважана, што матэрыялы пра дзейнасць саюза збіраюць анамальную колькасць аднатыпных каментарыяў. 

У Расіі праца ў гэтым кірунку больш наладжаная. Апроч фабрыкі троляў, існуе пул праўладных блогераў і зорак шоу-бізнэсу, якіх актывуюць падчас важных палітычных кампаній, а таксама прыцягваюць да ўдзелу ў прапагандысцкіх шоў. 

«Я б быў добрым ідэолагам, але нядоўга». Шчырая гутарка з блогерам Андрэем Павуком

«Мару стаць Кісялёвым». Вялікая гутарка з праўладным блогерам Голікавым, які крытыкуе БРСМ і заяўляе, што разводзіцца з «жонкай-бэчэбэшніцай»

Расследаванне Навальнага: Сіманьян і яе сям'я зарабілі на мутных схемах амаль $10 мільёнаў за тры гады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31