Знайсці
11.01.2022 / 14:20РусŁacБел

«Узяў за ногі і выкінуў з машыны»: у Маладзечне таксіст-нелегал трапіў на інспектарку з падатковай

У Маладзечне супрацоўніца падатковай інспекцыі выяўляла таксістаў-нелегалаў. Адзін з заказаў жанчына аформіла праз мабільную праграму — да яе прыехаў аўтамабіль Kia Rio, які нічым не нагадваў таксі.

Пасля прыезду ў пункт прызначэння, кіроўца ўзяў аплату наяўнымі, а чэк пасажырцы не выдаў, паведамляе «Маладзечанская газета».

Патлумачыўшы мэту паездкі і паказаўшы пасведчанне, інспектарка папрасіла таксіста прайсці для разгляду ў будынак дзяржоргана. Але той не стаў выходзіць з аўтамабіля і працягнуў паездку.

На наступным аўтобусным прыпынку ён сілай, схапіўшы жанчыну за ногі, выцягнуў яе з машыны і з'ехаў.

Пра здарэнне інспектарка паведаміла ў міліцыю. Таксіста хутка знайшлі. Ім аказаўся 45-гадовы мясцовы жыхар.

Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 366 КК «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак». 

Таксісту пагражае да сямі гадоў зняволення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930