Знайсці
11.01.2022 / 10:58РусŁacБел

Прэзідэнт Казахстана абвінаваціў Назарбаева ў з'яўленні мясцовых алігархаў і даручыў іх праверыць

Пры падтрымцы былога прэзідэнта Нурсултана Назарбаева ў Казахстана з'явілася група вельмі багатых грамадзян. Пра гэта заявіў цяперашні прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў падчас сустрэчы з парламентам, паведамляе канал «Дождь».

«Дзякуючы першаму прэзідэнту [Казахстана] Елбасы ў краіне з'явілася група вельмі прыбытковых кампаній і праслойка людзей, багатых нават па міжнародных мерках. Лічу, што прыйшоў час аддаць належнае народу Казахстана і дапамагаць яму на сістэмнай і рэгулярнай аснове», — заявіў Такаеў.

Ён даручыў ураду скласці спіс прыбытковых кампаній і ўзгадніць з імі памер штогадовых узносаў у Народны фонд краіны.

Па словах Такаева, існуе рызыка «неабгрунтаванага» вываду капіталу за мяжу, у тым ліку з дапамогай заключэння незаконных здзелак. У сувязі з гэтым ён даручыў праверыць вывад сродкаў асобнымі фінансава-прамысловымі групамі.

Такаеў таксама даручыў ураду перабудаваць працу Банка развіцця Казахстана, які, паводле яго слоў, «практычна стаў асабістым, прадстаўляючы інтарэсы асобных фінансава-прамысловых і будаўнічых груп».

Прэзідэнт Казахстана назваў неэфектыўнай сацыяльна-эканамічную сістэму ў краіне, выгаду ад якой у першую чаргу атрымліваюць фінансава-алігархічныя групы. Такаеў лічыць, што алігаполіі сур'ёзна абмежавалі развіццё свабоднага рынку і знізілі канкурэнтаздольнасць краіны.

Акрамя таго, Такаеў абвясціў пяцігадовы мараторый на павелічэнне заробкаў членаў урада, дэпутатаў і кіраўнікоў мясцовых адміністрацый (акімаў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930