Знайсці
10.01.2022 / 20:42РусŁacБел

На «хіміі» ў Мазыры масава хварэюць зняволеныя, але адміністрацыя перашкаджае іх шпіталізацыі

Начальнік установы нават асабіста тэлефанаваў у паліклініку, каб «хімікам» не падаўжалі бальнічныя.

Будынак ПУАТ № 21 у Мазыры.

Як стала вядома праваабаронцам, у папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) №21 у Мазыры цяпер хварэюць адразу каля 20 асуджаных. Іх змясцілі на асобны ізаляваны паверх.

Але некаторых зняволеных з высокай тэмпературай адмаўляюцца шпіталізаваць. Акрамя таго вядома, што начальнік ПУАТ Дзмітрый Дзіваноўскі асабіста тэлефанаваў у паліклініку, каб «хімікам» не падаўжалі бальнічныя.

«Умовы ўтрымання ў ПУАТ — гэта павольнае забойства людзей. Будынак стары, усё прадзьмуваецца і цячэ, ад гэтага вільготнасць. На «адрамантаваным» пятым паверсе па раніцах па сценах цячэ вада і бачныя велізарныя мокрыя плямы ўздоўж столі. Тэмпература ў пакоях даходзіла да сямі градусаў. 

Адразу пасля пераезду на новы паверх у людзей пачаўся ранішні кашаль з макроццем, які праходзіць да абеду. Пасля выходных кашаль праходзіць цяжэй і даўжэй».

Цяпер у гэтай установе адбываюць пакаранне 14 палітвязняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера