Знайсці
10.01.2022 / 16:38

БДУІР зноў памяняў дэкана факультэта камп'ютарных сетак і сістэм

БДУІР не працягнуў кантракт з дэканам факультэта камп'ютарных сетак і сістэм (ФКСіС) Наталляй Бабровай. Увосень 2020 года яна прыйшла на змену Марыне Лукашэвіч, якая адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву па ўласным жаданні, піша Dev.by.

Інфармацыю аб звальненні Бабровай пацвердзіў адзін з выкладчыкаў факультэта. Прычыны, адзначыў ён, не вядомыя выкладчыцкаму складу. З яго слоў, Наталля Леанідаўна «не заўважаная ў адлічэннях або звальненнях». І наогул была «незаўважнай», у адрозненне ад сваёй папярэдніцы.

— Па адчуваннях, вялікую частку працы рабілі яе намеснікі — Уладзімір Гаравы і Уладзімір Логін. З таго, што ўспамінаецца — яе размова пра ФКСіС на Дні адкрытых дзвярэй у БДУІР.

У прэс-службе БДУІР нам адказалі, што Наталля Леанідаўна «перастала займаць пасаду дэкана ФКСіС у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта і пенсійным узростам, аднак застаецца працаваць ва ўніверсітэце».

Дэкан ФКСіС Марына Лукашэвіч звольнілася з ВНУ 1 лістапада 2020 года. Dev.by яна сказала, што зрабіла гэта сама без якога-небудзь ціску. Ад каментарыяў Марына Міхайлаўна адмовілася, а студэнтаў папрасіла ў чаце не ладзіць пратэстаў у сувязі з яе сыходам.

Паводле інфармацыі dev.by, Марына Лукашэвіч сышла ў буйную аўтсорсінгавую кампанію. У самой кампаніі прасілі не пісаць пра гэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31