Знайсці
10.01.2022 / 15:43РусŁacБел

Беларускі дальнабойшчык ехаў па трасе Нямеччыны зігзагамі, збіваючы адбойнікі прычэпам. Яго спынілі кіроўцы

Беларускага дальнабойшчыка спынілі на федэральнай аўтамагістралі №5 каля горада Альсфельд (зямля Гесэн), паведамляе мясцовая паліцыя. Некалькі кіроўцаў паведамілі аб літоўскім аўпоездзе, які ехаў зігзагамі.

Onliner.by

Падчас тэлефоннай размовы сведкі расказвалі, што цягач з прычэпам некалькі разоў урэзаўся ў адбойнікі з абодвух бакоў дарогі, піша Onliner.by.

«Кіроўцу аўтапоезда ўдзельнікі руху змаглі прымусіць спыніцца на абочыне, — расказаў відавочца. — Да 43-гадовага беларуса-кіроўцы падышлі ўдзельнікі дарожнага руху і высветлілі: ён відавочна знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Тым не менш ён быў упарты і хацеў працягнуць свой шлях. Але дзякуючы ўмяшанню сведак, яго далейшы рух ўдалося прадухіліць. Дальнабойшчыка затрымалі кіроўцы да прыбыцця паліцыі».

Тэст на ўтрыманне алкаголю ў паветры пры выдыху паказаў значэнне 3,25 праміле. Шкода — 4000 еўра. Мужчыну пагражае абвінавачванне ў кіраванні ў нецвярозым стане і пакіданне месца ДТЗ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера