Знайсці
09.01.2022 / 21:30РусŁacБел

Ізраіль прызнаў «Спутнік V». Беларусам цяпер будзе прасцей туды ездзіць

Ізраіль з сённяшняга дня адкрывае межы для грамадзян замежных дзяржаў, якія не раней чым за 6 месяцаў і не пазней чым за 14 дзён да даты ўезду зрабілі прышчэпку ад каранавіруса. Пры гэтым прызнаюцца як вакцыны, афіцыйна ўхваленыя СААЗ, так і расійскі «Спутник V».

Фота: 3d_generator / depositphotos.com

Ізраіль афіцыйна адмяніў так званы чырвоны спіс краін і дазволіў уезд з іх вакцынаваным. Нягледзячы на распаўсюджванне ў свеце новага штама «амікрон», у забароне на ўезд, раней працягнутай у канцы лістапада, цяпер, на думку ізраільскіх уладаў, неабходнасць адпала.

Праўда, наяўнасць прышчэпкі не адмяняе патрэбы рабіць ПЛР-тэст. Адмоўны яго вынік трэба будзе прадэманстраваць пры пасадцы ў самалёт. А пасля прыбыцця ў Ізраіль падарожнікам трэба будзе здаць яшчэ адзін тэст і да атрымання яго вынікаў або цягам 24 гадзін адбыць каранцін.

Чаму рэкордна шмат хворых на кавід у краінах з высокімі ўзроўнямі вакцынацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930