Знайсці
09.01.2022 / 10:20РусŁacБел

Пенсійная сістэма Ісландыі сутыкнулася з беспрэцэдэнтнымі праблемамі: няма куды падзець грошы

Пенсійная сістэма Ісландыі, нядаўна прызнаная найлепшай у свеце, сутыкнулася з праблемамі праз вялікую колькасць грошай. У ёй назапасілася столькі сродкаў, што іх няма куды ўкладваць, піша ВВС

Пенсійная сістэма ў Ісландыі мае аб'ём рэсурсаў, прыкладна роўны 200% ВУП краіны, гэта значыць прыблізна 50 мільярдаў даляраў ЗША.

Цяпер урад на чале з прадстаўніцай «Лева-зялёнага руху» Катрын Якабсдоцір разглядае ідэю дазволіць кампаніям, якія кіруюць пенсійнымі фондамі ісландцаў, рабіць больш інвестыцый за мяжой. Паводле дзеючых нормаў, такія інвестыцыі пенсійных фондаў за мяжу не павінны перавышаць 50%.

«Сістэма стала занадта вялікай. Вядома, мы не можам абмяжоўваць усе інвестыцыйныя магчымасці ўнутраным рынкам», — заявіў міністр фінансаў Б'ярні Бенедыктсан, прадстаўнік кансерватыўнай Партыі незалежнасці, кааліцыйнага партнёра «лева-зялёных».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера