08.01.2022 / 15:54
 
У Румыніі ўвялі штраф да $570 за нашэнне маскі з тканіны
З 8 студзеня ў Румыніі ў сілу ўступае забарона на нашэнне масак з тканіны, парушальнікаў аштрафуюць на суму да 2,5 тысяч румынскіх лееў ($574,37), распавёў міністр унутраных спраў Лучыян Бодэ ў інтэрв'ю Digi24.
Getty Images
Згодна з рашэннем Нацыянальнага камітэта па надзвычайных сітуацыях, жыхары Румыніі змогуць наведваць грамадскія месцы толькі ў хірургічных масках і рэспіратарах са ступенню абароны FFP2, якія цалкам закрываюць нос і рот.
Правіла не закране дзяцей да пяці гадоў, людзей, якія знаходзяцца ў памяшканні адны, тэлевядучых і іх гасцей пры выкананні дыстанцыі у тры метры.
Пры захаванні дыстанцыі насіць «правільныя» маскі не прымусяць і падчас набажэнстваў, выступленняў на публіцы і заняткаў спортам.
У Францыі дзяцей з шасці гадоў абавязалі насіць маскі на фоне росту кавіду
Іспанія і Італія вяртаюць нашэнне масак на вуліцах






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Беларуска, дачка і зяць якой палітвязні, запусціла брэнд рэчаў з казінага пуху Babula. Паглядзіце, як стылёва!
 
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера