Знайсці
08.01.2022 / 21:17

Меркаванне: Абвяшчай сябе пажыццёвым не абвяшчай…

У падзеях апошніх дзён у Казахстане звяртае на сябе ўвагу, як лёгка і нязмушана быў пазбаўлены высокай пасады шматгадовы кіраўнік краіны Нурсултан Назарбаеў. Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў проста заявіў, што цяпер старшыня Рады бяспекі — ён сам, ды і ўсё на гэтым. А між тым у афіцыйных дакументах было выразна прапісана, што Назарбаеў не проста кіраўнік гэтага органа, а кіраўнік пажыццёвы. Паведамленняў жа пра ягоную смерць не паступала. Сенсацыя, выключны выпадак? Ды не, хутчэй заканамернасць, піша ў Фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Фота: LyazaTretyakova / depositphotos.com

У сусветнай гісторыі было нямала выпадкаў, калі аўтарытарныя лідары, стаміўшыся выконваць рытуалы па пацвярджэнні сваёй легітымнасці праз рэгулярнае пераабранне на высокія пасады ці то насельніцтвам, ці то прадстаўнічым органам, прапісвалі ў законах ці канстытуцыях свае пажыццёвыя паўнамоцтвы. І што, пасля таго яны спакойна кіравалі да смерці і паміралі за працоўным сталом?

Статыстыка сведчыць пра зусім адваротнае.

За апошнія 200 гадоў пажыццёвымі прэзідэнтамі афіцыйна сябе абвяшчалі 17 чалавек, перадусім у Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амерыцы. З іх памерлі пры захаванні паўнамоцтваў толькі шасцёра, то-бок усяго 35%.

Ды і з гэтых шасцёх трое, то-бок палова, кіравалі вельмі даўно, яшчэ ў ХІХ стагоддзі. А ў ХХ і ХХІ дабыць прэзідэнтамі, як было прадугледжана законамі, да самай смерці ўдалося толькі гаіцянскаму дыктатару Франсуа Дзювалье (памёр у 1971 годзе, перадаўшы ўладу ў спадчыну сыну), камуністычнаму лідару Югаславіі Іосіпу Броз Ціта (1980) і экстравагантнаму Туркменбашы Сапармураду Ніязаву (2006).

Што рабілася з астатнімі? Найчасцей яны зрыналіся сваімі ўласнымі паплечнікамі, а то і блізкімі сваякамі ў ходзе вайсковых ці цывільных пераваротаў, часам трацілі ўладу ў выніку народных выступленняў.

Але якім бы шляхам гэта ні адбывалася, пра іх «гарантаваны законамі» статус ніхто пры гэтым не ўспамінаў і не ламаў галаву, як бы гэты юрыдычны нюанс абысці.

І ў гэтым няма анічога дзіўнага. Пры сваім уласным кіраванні кожны з гэтых самаўладных правіцеляў сам ставіўся да Канстытуцыі і законаў як да пустых паперак, якія ніяк не звязвалі рукі яму самому.

А калі не выконваеш уласныя законы сам, то ці можна чакаць гэтага нават ад сваіх паплечнікаў, не кажучы пра палітычных апанентаў? «Часам не да законаў» — зброя двусечная.

Таму і спробы аўтакратаў самастойна, у аднабаковым парадку прапісаць сабе любімаму нейкія пісьмовыя гарантыі на будучыню — справа марная. У сітуацыі, калі «Акела прамахнуўся», гэта анітрохі не ратуе.

«Стары, сыходзь!» Расказваем пра культ асобы Назарбаева, супраць якога паўсталі казахі

Меркаванне: Варта Назарбаеву было своечасова сысці, і ён застаўся б у гісторыі пазітыўным персанажам

Такаеў прыбраў Назарбаева з пасады кіраўніка Рады бяспекі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31