Знайсці
07.01.2022 / 21:53РусŁacБел

ЗША гатовыя скараціць войскі. Калі Расія пойдзе на аналагічныя саступкі

ЗША гатовыя абмеркаваць скарачэнне амерыканскіх войскаў у краінах Прыбалтыкі і Польшчы падчас перамоваў з уладамі Расіі. Пра гэта паведамляе тэлеканал NBC са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з планам падрыхтоўкі да перамоваў.

Па інфармацыі NBC, у адміністрацыі прэзідэнта ЗША складаюць спіс варыянтаў, якія могуць стаць прадметам абмеркавання. Аднак пры любым пераглядзе ЗША сваёй ваеннай прысутнасці ў Еўропе Расіі прыйдзецца зрабіць «раўнацэнныя крокі ў адказ», і адводу расійскіх войскаў ад межаў з Украінай будзе недастаткова.

Акрамя таго, у ходзе перагавораў могуць абмяркоўвацца пытанні аб скарачэнні маштабаў праводзімых абодвума бакамі ваенных вучэнняў, а таксама своечасовага апавяшчэння аб перамяшчэнні войскаў і размяшчэнні на тэрыторыі Калінінградскай вобласці комплексаў «Іскандэр» з ракетамі, здольнымі несці ядзерныя зарады.

Кіраўнік НАТА аб магчымым уварванні Расіі ва Украіну: Не можам лічыць, што гэта блеф

Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся

Столтэнберг: Рашэнне аб Украіне і NATO прымуць толькі Украіна і NATO

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930