Знайсці
07.01.2022 / 13:22РусŁacБел

Лукашэнка абвінаваціў замежныя сілы ў беспарадках у Казахстане, а мэтай «нападу на Казахстан» назваў жаданне «патапіць у крыві Расію»

Ён сказаў гэта падчас наведвання на Божае Нараджэнне праваслаўнага храма ў Мінску.

«Святое месца пустым не бывае. Так і адбылося ў Казахстане. Гэтым скарысталіся замежныя бандзюгі і рынуліся, перш за ўсё, на квітнеючы поўдзень. Вы хутка ўбачыце. Гэта была і ёсць спроба замежнага ўмяшання. Цяпер трэба разабрацца, хто за гэтымі бандытамі стаіць».

За атакай на Казахстан, паводле Лукашэнкі, стаіць мэта «утапіць у крыві Расію».

«Казахстан — гэта спроба атакаваць постсавецкія дзяржавы па перыметры Расіі. Ім трэба ўтапіць у крыві Расею. Яшчэ раз паўтараю: калі абрынецца Расея, то мы нават не заўважым, дзе мы апынемся. Праз нас проста пераступяць. Як я кажу, у жорнах перамелюць і выплюнуць».

«Таму чаго б ні каштавала, нам трэба захаваць цэнтр нашай цывілізацыі, цэнтр нашага праваслаўя і не толькі. Тыя землі, якія сёння знаходзяцца ў складзе Расійскай Федэрацыі. Вось і ўся філасофія», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзясяткі забітых, чырвоны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. Што адбываецца ў Казахстане 7 студзеня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера