Знайсці
07.01.2022 / 12:46РусŁacБел

Прадстаўніца МЗС Расіі заявіла пра супярэчнасці ў словах Харыс і Ціханоўскай

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ўбачыла супярэчнасці ў заявах, па яе словах, «прыхільнікаў заходніх каштоўнасцяў» — віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс і экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай, піша РІАН.

Захарава звярнула ўвагу, што віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс паставіла штурм Капітолія прыхільнікамі Трампа ў 2021 годзе ў адзін шэраг з атакай на Пэрл-Харбар у 1941-м і тэрактамі 11 верасня 2001 года. У той жа час офіс Ціханоўскай, рэагуючы на беспарадкі ў Казахстане, заявіў, што «вулічны пратэст — гэта адзін з нямногіх даступных пры аўтарытарных рэжымах спосабаў выказвання грамадзянскай волі».

«Да пытання аб заходніх каштоўнасцях, якія партнёры ўвесь час заклікаюць абараняць ад Расіі. Дзве заявы палітычных сілаў, якія, як яны запэўніваюць нас, падзяляюць адзіныя падыходы да дэмакратыі… Няма ніякіх заходніх каштоўнасцяў. А ўжо тым больш адзінства. Нават на словах», — даказвае Захарава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера