Знайсці
07.01.2022 / 08:58РусŁacБел

Сведку затрымання загінулага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава эвакуявалі з Беларусі

28-гадовы Аляксандр Жогаль быў апошнім з блізкіх, хто бачыў Дзмітрыя жывым. У сувязі з арыштамі сяброў Дзмітрыя Усхопава ў Рэчыцы, Аляксандра эвакуявалі з Беларусі. Ён у бяспецы. Пра гэта ў Facebook паведаміў Андрэй Стрыжак.

Раней стала вядома пра эвакуацыю з Беларусі родных Дзмітрыя. Каго менавіта, падрабязнасцей не было.

27-гадовы жыхар Рэчыцы быў затрыманы міліцыяй увечары 31 снежня ў нецвярозым стане. Праз некалькі гадзін ён памёр у прыёмным пакоі бальніцы, куды яго даставілі на міліцэйскай машыне (павінны былі на «хуткай дапамозе»).

Сваякі Усхопава лічаць, што хлопца збівалі ў міліцыі і гэта магло стаць прычынай ягонай заўчаснай смерці.

У дзень пахавання затрымалі сяброў Дзмітрыя. Міліцыя заявіла, што яны датычныя да незаконнага абароту наркотыкаў. Прычынай смерці Усхопава назвалі атручванне алкаголем і тэтрагідраканабінолам ‒ рэчывам з каноплі.

Тэтрагідраканабінол ‒ адзіны канабіноід, дазволены ў шэрагу краінаў для ўжывання ў медычных мэтах. 

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

У Рэчыцы затрымліваюць сяброў Змітра Усхопава, які памёр у навагоднюю ноч пасля затрымання міліцыяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера