Знайсці
06.01.2022 / 19:09

Жыхар Докшыцкага раёна знайшоў у бервяне паўметровую статуэтку Ісуса Хрыста ФОТА

Паўметровую драўляную статуэтку Ісуса Хрыста знайшоў у бервяне зруба жыхар аграгарадка Ваўкалата Павел Кімстач. Яна выдатна захавалася і не мае ніякіх пашкоджанняў, хаця драўніна вакол яе схованкі была паедзена шашалем, пішуць «Родныя вытокі».

Два гады таму мужчына перавёз бярвёны з закінутых сядзіб у суседняй вёсцы: з часам меў намер парэзаць іх на дровы. Калі пілаваў адно з бярвёнаў, раптам з сярэдзіны дрэва выкацілася на снег ярка расфарбаваная драўляная статуэтка Ісуса Хрыста.

Выемка ў дрэве для размяшчэння статуэткі, зразумела, была зроблена спецыяльна. Старажылы сцвярджаюць, што раней у вёсцы было шмат пажараў, і таму, узводзячы дамы і гаспадарчыя пабудовы, людзі закладвалі ў падмуркі, сцены або дахі своеасаблівыя абярэгі ад агню. Мабыць, такі абярэг і знайшоў мясцовы жыхар. Цяпер маленькая святыня заняла пачэснае месца ў новым доме і, вераць гаспадары, гэтак жа будзе аберагаць ад злога і іх жытло.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31