Знайсці
06.01.2022 / 19:28РусŁacБел

ТОП-5 новых вартых прагляду фільмаў на Netflix, якія выйшлі на гэтым тыдні

На гэтым тыдні Netflix радаваў стужкамі з топавымі акцёрамі і добрым рэйтынгам, якія падыдуць для вячэрніх праглядаў. Рабіце какаву, накрывайцеся пледам і выбірайце фільм з нашай падборкі!

«Не глядзіце наверх»

Жанр: драма аб сацыяльных праблемах, навукова-фантастычны фільм, камедыя.

У ролях: Леанарда Ды Капрыа, Джэніфер Лоўрэнс, Мэрыл Стрып і іншыя.

Рэжысёр: Адам Макей.

Два астраномы адпраўляюцца ў Вашынгтон, каб папярэдзіць чалавецтва аб камеце, якая набліжаецца і неўзабаве знішчыць Зямлю. А чалавецтва ў адказ: «Ну і што?»

Рэкамендавана для гледачоў, старэйшых за 16 гадоў.

«Незнаёмая дачка»

Жанр: драма.

У ролях: Алівія Колман, Джэсі Баклі, Дакота Джонсан і іншыя.

Рэжысёр: Мэгі Джыленхол.

Спакойны водпуск ля мора змяняецца трывожнымі падзеямі, калі жанчына заўважае маладую маці, якая адпачывае на суседняй віле, і на яе абвальваюцца ўспаміны.

Рэкамендавана для гледачоў, старэйшых за 16 гадоў.

«За тысячу кіламетраў ад Раства»

Жанр: рамантычная камедыя.

У ролях: Тамар Новас, Андрэа Рос, Пітэр Вайвз і іншыя.

Рэжысёр: Альвара Фернандэс Армера.

Аўдытар, які цярпець не можа Каляды, едзе ў камандзіроўку ў невялікае мястэчка. Там герой сустракае жанчыну, якая цвёрда вырашыла змяніць яго стаўленне да свята.

Рэкамендавана для гледачоў, старэйшых за 16 гадоў.

«Паляванне»

Жанр: прыгоды, жахі.

У ролях: Бэці Гілпін, Хілары Суэнк, Айк Барынхольц і іншыя.

Рэжысёр: Томас Вінтэрнберг.

У гэтым змрочным сатырычным фільме жахаў прадстаўнікі багатай эліты палююць на звычайных нявінных людзей, пакуль адна з ахвяр не прымушае ўцякаць сваіх пераследвальнікаў.

Рэкамендавана для гледачоў, старэйшых за 16 гадоў.

«Спантаннасць»

Жанр: рамантычная камедыя, навукова-фантастычны фільм.

У ролях: Кэтрын Лэнгфард, Чарлі Пламер, Хэйлі Лоў і іншыя.

Рэжысёр: Браян Дафілд.

Два старшакласнікі пачынаюць жыць поўным жыццём і даведаюцца, што такое каханне, калі іх равеснікі па невядомай прычыне пачынаюць узрывацца. У літаральным сэнсе.

Рэкамендавана для гледачоў, старэйшых за 16 гадоў.

Чытайце таксама: 10 калядных фільмаў, якія варта паглядзець у святы

Сяброўства з гіенай, як выратаваць зязюлю і цудоўная паездка: найлепшыя рэкламныя ролікі да Калядаў і Новага года — 2022

Топ-10 фільмаў за мінулы год па версіі сталічных кінатэатраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930