Знайсці
06.01.2022 / 15:16

Італьянскага мафіёзі высачылі з дапамогай панарам Google. Яго шукалі 20 гадоў

Удзельніка італьянскай мафіі Джаакіна Гаміна арыштавалі ў прыгарадзе Мадрыда: паліцыянты заўважылі яго на панарамах Google Street View, піша TJ са спасылкай на La Repubblica.

Гаміна быў у вышуку 20 гадоў. З 1998 года ён адбываў пажыццёвы тэрмін, але ў 2002-м збег з турмы падчас здымак фільма ў папраўчай установе. Сіцылійская паліцыя высветліла, што Гаміна хаваецца ў Іспаніі, але не магла вызначыць яго дакладнае месцазнаходжанне.

Праваахоўнікі высачылі ўцекача з дапамогай Google Street View. На здымку ліпеня 2018 года яны заўважылі двух мужчын, якія стаяць каля крамы «Сад Ману» ў Галапагары. Паліцыя палічыла, што адзін з іх можа быць Гаміна.

Пазней супрацоўнікі наткнуліся на аб'яву суседняга з крамай рэстарана «Кухня Ману» і знайшлі на фэйсбук-старонцы ўстановы фатаграфію Гамiна ў форме шэф-кухара. Аказалася, што пасля ўцёкаў мужчына змяніў імя, ажаніўся, уладкаваўся на працу ў іспанскі рэстаран і адкрыў магазін садавіны і агародніны.

Гаміна адправяць у Італію для адбывання пажыццёвага зняволення за забойства, незаконны абарот наркотыкаў і іншыя злачынствы, звязаныя з сіцылійскай мафіяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31