Знайсці
06.01.2022 / 12:14РусŁacБел

Амаль 2 тысячы гадоў турмы. Праваабаронцы апублікавалі статыстыку прысудаў па пратэсных артыкулах за 2021 год 

Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі факты судовага пераследу грамадзян па «пратэсных» крымінальных справах. Да гэтай катэгорыі адносяцца факты удзелу ў масавых беспарадках, ажыццяўлення дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і непадпарадкаванне, гвалт і пагрозы яго ўжывання да праваахоўнікаў, іх публічныя абразы, апаганьванне надпісамі чужой маёмасці, хуліганства, знявага дзяржаўнай сімволікі.

Беларускія ўлады сталі выкарыстоўваць крымінальны пераслед у якасці асноўнага інструмента для абмежавання грамадзян у іх праве на свабоднае выказванне меркавання, на свабоду мірных сходаў і на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў з дапамогай канкурэнтных выбараў.

З вядомых праваабаронцам 1285 асуджаных за 2021 год, пазбаўленне волі ўжывалася да 537 фігурантаў, што ў адсоткавых суадносінах складае 41,8 %.

З вядомых ПЦ «Вясна» 1285 асуджаных суадносіны мужчын і жанчын склалі 81,8% і 18,2 % адпаведна. 

Больш за ўсё асуджаных па палітычных крымінальных справах зафіксавана ў Мінску (388) і Брэсцкай вобласці (351), што ў адсоткавых суадносінах складае 57,5 % ад агульнай колькасці асуджаных за мінулы год.

Абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») суды ўжылі ў 23,7 % выпадкаў асуджэння ці да 305 фігурантаў на агульную суму 673 гады 1 месяц. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») суды ўжывалі ў 29,5 % выпадкаў асуджэння да 379 фігурантаў. Сумарна пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі» суды вынеслі на 740 гадоў і 6 месяцаў. 29 фігурантаў (2,3%) былі асуджаныя да арышту, што ў агульнай суме склала 6 гадоў 2 месяцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера