Знайсці
06.01.2022 / 10:50РусŁacБел

У навагоднюю ноч студэнтка хацела ўцячы з інтэрната па самаробнай вяроўцы, цяпер яна ў цяжкім стане ў бальніцы

Здарэнне адбылося ў навагоднюю ноч у Магілёве. 17-гадовая студэнтка хацела сысці з інтэрната, яна звязала ўсё, што было ў пакоі, і зрабіла самаробную вяроўку.

Пасля дзяўчына прывязала яе да батарэі і паспрабавала спусціцца праз вакно, але канструкцыя абарвалася і непаўнлетняя звалілася з вышыні 4-га паверха.

Следчым вядома, што суседзі спрабавалі пераканаць дзяўчыну не лезці з вакна, але яна адказала, што не раз так рабіла. 

Цяпер студэнтка знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера