Знайсці
05.01.2022 / 19:29

«Белавія» адмяніла рэйсы ў Казахстан «да стабілізацыі сітуацыі»

Пратэстуючыя захапілі аэрапорт у Алматы, пра гэта паведамілі казахскія СМІ. Але нягледзячы на гэта да канца не было вядома, адбудзецца ці не рэйс «Мінск-Алматы», запланаваны на 20:05 па беларускім часе. Пра тое, што рэйса не будзе, «Белавія» аб'явіла ўжо пасля пачатку рэгістрацыі. Пазней на сайце авіякампаніі з'явілася паведамленне, што адмяняюцца ўсе рэйсы да стабілізацыі сітуацыі.

Фота: @sotavision

Першапачаткова з паведамлення «Белавія» можна было зрабіць выснову, што рэйсы адмяняюцца як мінімум да 10 студзеня.

«Паважаныя пасажыры! Змена даты вылету па ўсіх авіябілетах, аформленых на прамыя рэйсы «Белавія», якія вылятаюць з Мінска ў пункты Казахстана і назад па 10.01.2022 уключна, можа быць зроблена без спагнання дадатковай аплаты ў межах аднаго класа абслугоўвання на прамыя рэйсы «Белавія», якія вылятаюць у/з Казахстана па 31.01.2022 уключна. Для змены даты вылету, калі ласка, звяртайцеся па месцы набыцця авіябілета», — гаворыцца на сайце.

Як пісаў тэлеграм-канал @sotavision рэйсы з Мінска ў Алматы, магчыма, будуць перанесеныя ў Нур-Султан. Канчатковае рашэнне, як паведамілі прадстаўнікі авіякампаніі, будзе прынята не раней, чым заўтра. А пакуль пасажыраў адмененага рэйса ў Алматы размяшчаюць у гасцініцы.

Таксама Мінстранс заявіў, што «палёты ў аэрапорты Казахстана будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца».

Пазней Мінскі аэрапорт паведаміў, што згодна з рашэннем Дэпартамента па авіяцыі і Мінтранса, кампанія прыняла рашэнне адмяніць усе рэйсы да таго моманту, пакуль сіутацыя ў Казахстане не нармалізуецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31