Знайсці
04.01.2022 / 22:29

«Маці выйшла з падʼезда са здымкам Дзімы ў руках і сказала, што ёй ужо нічога не страшна». Блізкія развіталіся са Змітром Усхопавым

4 студзеня ў Рэчыцы пахавалі 28-гадовага Змітра Усхопава. Ён памёр у навагоднюю ноч пасля таго, як трапіў у міліцыю. МУС і СК паведамілі, што ён быў моцна п’яны, меў з сабой марыхуану. Пра развітанне з маладым чалавекам распавяла СМІ сведка падзей, імя якой не называецца з меркаванняў бяспекі.

На пахаванне сабралася каля сотні чалавек. Развітанне праходзіла ў мікрараёне «Рытм», дзе жыў Зміцер.

«Маці выйшла з падʼезду са здымкам Дзімы ў руках і звярнулася да прысутных са словамі, што яе сына забілі і што ёй ужо нічога не страшна, бо забралі самае дарагое — то чаго баяцца? Маці сказала, што ў яе ўсё акамянела ўнутры», — расказала жыхарка Рэчыцы.

Алена, маці Дзмітрыя, расказала прысутным, што сын ехаў да яе сустракаць Новы год. «Маці сказала каля труны, што яна не апазіцыя і што Дзіма таксама ні ў чым не ўдзельнічаў. І спытала, колькі яшчэ будуць забіваць нашых дзяцей», — перадае словы маці жыхарка Рэчыцы.

Маці з партрэтам Змітра

Труну паставілі каля пад’езда, каб усе, хто хоча, маглі развітацца. 

Сведка кажа, што смерць Змітра выклікала вялікі рэзананс у Рэчыцы. Некаторыя зусім не вераць міліцыі. Тыя ж, хто верыць у версію пра алкаголь і наркотыкі, кажуць, што варта было выклікаць хуткую дапамогу ці садзіць у выцвярэзнік — але разбірацца па законе.

«Так ці інакш, але ўсе салідарныя ў тым, што меры былі няправільныя і неадэкватныя, і яны каштавалі жыцця чалавеку», — дадала жыхарка Рэчыцы.

Чытайце таксама: МУС Беларусі пацвердзіла затрыманне сяброў Змітра Усхопава за наркотыкі

Сталі вядомыя дэталі затрымання сяброў Усхопава, які памёр у навагоднюю ноч пасля таго, як трапіў у РАУС

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31