Знайсці
04.01.2022 / 21:12РусŁacБел

Беларускія ўлады збіраюцца набываць Спутнік V па цане Pfizer ці Moderna

Адпаведную выснову можна зрабіць з заявы Таццяны Рунец, старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі.

Распавядаючы пра беларускі бюджэт на 2022 год, Рунец адзначыла, што на фінансаванне сферы аховы здароўя пойдзе 8,4 мільярда рублёў. З іх 240 мільёнаў плануюць накіраваць на закупку не менш як 4 мільёнаў доз вакцыны «Спутнік V». Вытворчасць хочуць арганізаваць на базе Белмедпрэпаратаў.

Калі арыентавацца на курс Нацбанка, выходзіць, што ў беларускі бюджэт заклалі цану на дозу двухкампанентнай вакцыны каля $23.

Што паказальна, у Расіі раней вызначылі максімальную адпускную цану на «Спутнік V» на ўзроўні 866 расійскіх рублёў 81 капейкі. З улікам дастаўкі можна акругліць да 900 рублёў, але нават так выходзіць 31 беларускі рубель ці $12, што ўдвая менш за закладзеную беларускімі ўладамі цану. 

Апроч таго, з агучаным сенатаркай бюджэтам выходзіць, што Беларусі было б танней набываць двухкампанентную вакцыну Pfizer-BioNTech (Comirnaty®), якая каштуе $19.50. Прынамсі такая цана заяўленая на першыя 100 мільёнаў доз. Кошт адной з найдаражэйшых у свеце двухкампанентных вакцын Moderna таксама не выглядае для Беларусі непад’ёмным — ён вар’юецца ў межах $25-$37. Не кажучы пра аднакампанентную вакцыну Johnson & Johnson — $10 за дозу ці двухкампанентную AstraZeneca, якую Еўропа ўвогуле набывала па $2.15, а Вялікабрытанія і ЗША — па $3-4.

Трэба адзначыць, што і Pfizer, і Moderna, і Johnson, і AstraZeneca ўхваленыя СААЗ і вакцынацыя імі ў многіх краінах вызваляе ад неабходнасці мець ПЛР пры ўезде ці ад каранціна. У той час як наяўнасць беларускага сертыфіката аб вакцынацыі «Спутнікам» пакуль не вызваляе нават ад неабходнасці мець ПЛР пры ўездзе ў Расію, не кажучы пра іншыя краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера