Знайсці
04.01.2022 / 21:42РусŁacБел

Памятаеце пра камісію па памілаванні? Здаецца, яна сама забылася на сваё існаванне

Камісія па памілаванні, якая разглядае справы палітвязняў, засядае раз на квартал. Новае пасяджэнне мусіла адбыцца ў снежні. Але Год адзінства ўжо скончыўся, а камісія так і не сабралася.

Мінулы раз камісія збіралася ў верасні. Пасля гэтага пра вынікі яе працы нічога не чутно. «Наша Ніва» звярталася да сваякоў палітвязняў, якія пісалі прашэнне аб памілаванні. Па іх словах, чакалася, што рашэнні аб вызваленні ці адмове ў ім будуць прыняты да Новага года, але пасяджэнне адклалі.

Раней Юрый Васкрасенскі расказваў, што сярод іншага камісія плануе разгледзець пытанне аб памілаванні Дзмітрыя Гопты — 21-гадовага хлопца з разумовай адсталасцю, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі «Віцьба».

«Мы перадалі ў камісію 200 прозвішчаў. На мінулым пасяджэнні разгледзелі толькі 20 (і з іх 13 было памілавана), бо паспелі сабраць дакументы толькі на 20 чалавек. Там складаная працэдура — на кожнага рыхтуецца цэлая папка: характарыстыкі з месцаў адбывання пакарання, медыцынскія даведкі», — дзяліўся тады ён.

Узначальвае камісію па памілаванні Вольга Чупрыс, намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930