Знайсці
05.01.2022 / 20:32РусŁacБел

Сышоў у адстаўку суддзя, які адмовіўся судзіць палітвязня па спушчаным зверху артыкуле. Падрабязнасці

На pravo.by з'явіўся ўказ аб вызваленні і прызначэнні суддзяў. Адзін з нешматлікіх адметных момантаў у ім — вызваленне ад пасады суддзі Мінскага гарадскога суда Дзмітрыя Цыкала. Па ўласным жаданні. У гэтай гісторыі ёсць адметнасць. 

Кар'ера суддзі пайшла ўніз пасля таго, як адбылася дзіўная замена Дзмітрыя Цыкала на Пятра Арлова ў разглядзе справы палітвязня Ціхана Осіпава

Осіпаву прысудзілі 11 год калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у «масавых беспарадках», «замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «заведама ілжывы данос». 

У ноч з 10 на 11 жніўня Осіпаў наехаў на сваёй машыне на сілавікоў, якія разганялі дэманстрантаў. А потым утапіў машыну ў вадзе і заявіў, што яе скралі. Замена суддзі па ходу справы — экстраардынарная з'ява для беларускіх судоў.

Як вядома «Нашай Ніве», гэты кейс мае перадгісторыю: Цыкал упёрся з кваліфікацыяй, заявіўшы, што не бачыць у справе замаху на забойства, а таму, маўляў, будзе разглядаць справу як арт. 364 КК «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». 

Пасля гэтага яго замянілі. 

Далей Цыкал трапіў у зліў органаў прапаганды ГУБАЗіКа: у арыштаванага экс-пракурора Яўгена Бабака на тэлефоне знайшлі перапіску з Цыкалам, якую той не выдаліў. 

Ці маюць гэтыя падзеі сувязь з адстаўкай Цыкала, невядома, але сам ён напісаў заяву на звальненне ў жніўні 2021-га і чакаў паўгода да адстаўкі. 

Паводле базы маніторынгу незаконных судовых рашэнняў, у Цыкала было два разгляды апеляцый па 23.34 у 2020 годзе — ён пацвердзіў рашэнні аб 20 і 25 базавых велічынях штрафу, вынесеных беларусам раённымі суддзямі. 

Да 2020 ён прысуджаў штрафы за палітычную актыўнасць Змітру Дашкевічу, Паўлу Вінаградаву, Леаніду Кулакову. А таксама даваў суткі ўдзельнікам Дня Волі — 2017.

Бацька Цыкала — былы намеснік дырэктара Музея Айчыннай вайны ў Мінску.

«Наша Ніва» патэлефанавала Дзмітрыю Цыкалу. Ëн адмовіўся ад каментароў.

Скончыў жыццё самагубствам палітвязень Дзмітрый Дудойць

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930