Знайсці
04.01.2022 / 18:59РусŁacБел

У Мінску зафіксавалі самы цёплы дзень 4 студзеня за апошнія 30 гадоў

У сталіцы 4 студзеня слупок тэрмометра паказваў +4°С, што на 9°С вышэй за кліматычную норму. Гэта самае цёплае 4 студзеня за 30 гадоў.

Але калі казаць пра першы месяц беларускай зімы, то тэмпература паветра ўпершыню за 9 гадоў была ніжэй за кліматычную норму, паведамілі БЕЛТА ў Белгідрамеце.

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала -3,5°С, што ніжэй за кліматычную норму на 0,2°С. Упершыню за 9 гадоў сярэдняя тэмпература паветра за месяц была ніжэйшай за норму, да гэтага з 2013 года адзначаліся адхіленні ў бок плюсу.

Максімальная тэмпература паветра ў снежні адзначана на станцыі Высокае 31 снежня — + 9,5°С.

Ноччу на працягу месяца было ад мінус 15 да мінус 1, а ў самыя цёплыя ночы на тэрмометры адзначаліся плюсавыя значэнні. Мінімальнае значэнне тэмпературы -23,5°С было зафіксавана на станцыі Езярышча 8 снежня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930