Знайсці
04.01.2022 / 14:09РусŁacБел

У Рэчыцы затрымліваюць сяброў Змітра Усхопава, які памёр у навагоднюю ноч пасля затрымання міліцыяй

Праваабаронцам стала вядома пра як мінімум чацвярых затрыманых у Рэчыцы блізкіх сяброў Змітра Усхопава.

Зміцер Усхопаў. Фота з сацсетак.

Сёння ў Рэчыцы мае адбыцца пахаванне 28-гадовага маладога чалавека, які памёр пасля таго, як быў затрыманы міліцыяй у навагоднюю ноч.

На гэты момант пацверджаная інфармацыя пра затрыманне самых блізкіх сяброў Змітра, якія меліся прыйсці на пахаванне. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы, Аляксандр Снапкоў ды Ілля Бракарэнка.

Іх чакалі на пахаванні, у тым ліку для дапамогі. Але раніцай яны не выйшлі на сувязь. Пазней родзічы паведамілі, што іх затрымалі.

Таксама цяпер адсутнічае сувязь яшчэ з некалькімі людзьмі з кола зносінаў Змітра Усхопава. Але іх затрыманне пакуль няма каму пацвердзіць ці абвергнуць. Інфармацыя пра іх лёс высвятляецца.

Чытайце таксама: Следчы камітэт агучыў дэталі экспертызы па справе Усхопава. Але яны не тлумачаць прычыны смерці

«Наколькі можна сказаць па колеры — пашкоджанні свежыя». Што кажуць судмедэксперты пра смерць мужчыны з Рэчыцы

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: Яго да смерці збілі ў РАУСе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера