Знайсці
02.01.2022 / 16:39РусŁacБел

Масква разлічвае, што беларусы не паддадуцца на «правакацыйныя заклікі» байкатаваць рэферэндум

Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС заявіў намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Рудэнка.

Рудэнка адзначыў, што Расія выступае «супраць заходняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і навязвання ёй нейкага міжнароднага пасярэдніцтва».

Прадстаўнік расейскага МЗС назваў беларускую дэмакратычную апазіцыю «самазванцамі».

— Перакананыя, што толькі беларускі народ і яго легітымныя прадстаўнікі, а не самазваныя «лідары дэмакратычных сіл» і іх заходнія куратары маюць права вызначаць лёс сваёй краін, — сказаў ён.

Пра маючы адбыцца рэферэндум Рудэнка заявіў:

— Спадзяёмся, што беларускія грамадзяне скарыстаюцца гэтай магчымасцю для дэмакратычнага волевыяўлення і не паддадуцца на правакацыйныя заклікі палітэмігрантаў байкатаваць рэферэндум ці «псаваць бюлетэні». Расія прыме любы вынік рэферэндуму, прызнаючы суверэннае права народа Беларусі самастойна, без ціску звонку, вызначаць шляхі развіцця сваёй краіны. Разлічваем, што галоўным вынікам канстытуцыйнай рэформы стане канчатковая стабілізацыя ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў саюзнай нам рэспубліцы, умацаванне яе дзяржаўнасці і рост дабрабыту братняга нам народа, — сказаў расейскі чыноўнік.

Нагадаем, рэферэндум па абнаўленнях у беларускую Канстытуцыю запланаваны на люты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930