Знайсці
02.01.2022 / 10:49

Шэсць чалавек загінулі пры пажарах у першы дзень Новага года

У Беларусі за мінулыя суткі пры пажарах загінулі шэсць чалавек, пяцёра траўмаваныя. Яшчэ дзесяць выратаваныя работнікамі МНС або насельніцтвам, паведамляе МНС.

Першы сёлета пажар з гібеллю чалавека здарыўся раніцай 1 студзеня: у 05.20 у МНС паведамілі аб узгаранні ў жылым доме па вул. Цэнтральнай у аграгарадку Паставічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. На месцы знойдзены загінулы 51-гадовы гаспадар.

Затым на выклік ездзілі ратавальнікі Асіповічаў Магілёўскай вобласці. У жылым доме па вуліцы Чумакова знойдзены загінулы на пажары 55-гадовы гаспадар жылля. Да ўзгарання, верагодна, прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём.

На пажары ў сваёй кватэры на 1-м паверсе двухпавярховага чатырохкватэрнага жылога дома ў вёсцы Свяціца Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці загінуў 56-гадовы мужчына.

Ратавальнікам Мінскай вобласці ў 16.52 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на 1-м паверсе пяціпавярхоўкі ў Дзяржынску па вул. Шарко. Работнікі МНС паспелі выратаваць жонку гаспадара жылля, яна шпіталізаваная з апёкамі. Самога ўладальніка кватэры знайшлі ўжо загінулым. З вышэйразмешчаных кватэр выратаваны 4 чалавекі.

Увечары 1 студзеня два чалавекі загінулі пры пажарах у Віцебскай вобласці. У абласным цэнтры ў кватэры на 5-м паверсе па вул. Ленінградскай ратавальнікі знайшлі брата гаспадара жылля без прыкмет жыцця. Таксама знойдзены загінулым у сваім доме ў вёсцы Слабодка-Гушчынская Ушацкага раёна 61-гадовы мужчына.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31