Знайсці
01.01.2022 / 15:35РусŁacБел

Францыя зрабіла кантрацэптывы бясплатнымі для жанчын да 25 гадоў

Пачынаючы з гэтага года кошт кантрацэпцыі ў Францыі для жанчын 18-25 гадоў пакрываецца медыцынскім страхаваннем. Раней супрацьзачаткавыя бясплатна маглі атрымліваць толькі непаўналетнія.

З суботы, 1 студзеня, улады Францыі зрабілі бясплатным доступ да кантрацэптываў для жанчын ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, пашырыўшы ўжо праграму для непаўналетніх, якая накіравана на прадухіленне непажаданай цяжарнасці, піша Deutsche Welle.

Аб пашырэнні доступу да супрацьзачаткавых таблетак, унутрыматачных спіраляў, кантрацэптыўных пластыраў і ін'екцый было абвешчана ў верасні 2021 года па выніках даследаванняў, якія паказалі на тое, што маладыя жанчыны часта адмаўляюцца ад выкарыстання супрацьзачаткавых сродкаў па фінансавых прычынах. Паводле ацэнак французскіх уладаў, праграмай змогуць скарыстацца да трох мільёнаў жанчын.

Пачынаючы з 2022 года «сістэма медыцынскага страхавання будзе пакрываць кошт кантрацэпцыі і звязаных з ёй працэдур (штогадовая кансультацыя з лекарам ці акушэркай і біялагічныя тэсты) без папярэдняй аплаты», гаворыцца ў заяве Міністэрства аховы здароўя.

Маладыя жанчыны «вельмі ўразлівыя»

Да сённяшняга дня бясплатная кантрацэпцыя ў Францыі была даступная толькі для дзяўчат да 18 гадоў, як гэта мае месца і ў шэрагу іншых еўрапейскіх краін, такіх як Германія, Бельгія, Нідэрланды і Нарвегія. У Вялікабрытаніі жанчыны ўсіх узростаў маюць бясплатны доступ да кантрацэптываў.

«Ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў жанчыны вельмі ўразлівыя, паколькі яны пазбаўляюцца многіх правоў непаўналетніх і вельмі няўстойлівыя ў эканамічным плане», - сказала прэс-сакратар французскай групы па абароне правоў жанчын En Avant Tous Луіза Дэлаўе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930