Знайсці
01.01.2022 / 14:04РусŁacБел

Польшча зафіксавала за год каля 40 тысяч спробаў пранікнення мігрантаў з боку Беларусі

Амаль 40 тысяч мігрантаў распачалі ў мінулым годзе спробы незаконна пранікнуць у Польшчу з Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у суботу на старонцы польскай памежнай службы ў твітары.

«У апошні дзень 2021 года польска-беларускую мяжу паспрабавалі незаконна перасекчы 44 чалавекі. <…> У 2021 годзе спробы незаконнага перасячэння прадпрымаліся 39,7 тыс. разоў, у тым ліку 1,7 тыс. разоў у снежні», - адзначаецца ў тэксце.

Крызіс на межах Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай рэзка абвастрыўся 8 лістапада. Некалькі тысяч чалавек падышлі з беларускага боку да польскай мяжы ў раёне пераходу «Брузгі», некаторыя з іх паспрабавалі сілай трапіць у Польшчу.

Пасля няўдалых спробаў яны былі размешчаныя ў лагістычным цэнтры «Брузгі» (каля 2000 чалавек), большая частка потым пакінула Беларусь, вярнуўшыся самалётамі на радзіму, пераважна ў Ірак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера