Знайсці
03.12.2021 / 19:07

Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыляцеў у Швецыю для ўдзелу ў мерапрыемствах АБСЕ. У гэтыя ж дні ў Стакгольме знаходзіцца Святлана Ціханоўская. Ці не было ў кулуарах сустрэчы чыноўніка з апазіцыяй?

Павялічыць

«Не, сустрэча не планавалася, — адказаў Франак Вячорка, дарадца Ціханоўскай. — Макея ўвогуле тут не вельмі вітаюць і дакладна не вельмі радыя яму. Яго дэлегацыя пазбягае публікі і журналістаў».

Удзел Макея ў пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў для офіса Ціханоўскай быў чаканы.

«Ён чалавек тэхнічны. Ездзіць па форумах ААН і АБСЕ. Але яго не ўспрымаюць сур'ёзна. Тое, што Макей удзельнічае, — асаблівасць такіх арганізацый, як АБСЕ. Трэба прыняць гэта. Галоўнае, гэта ніяк не сведчыць пра прызнанне рэжыму ці Лукашэнкі. Чары Макея больш не працуюць», — каментуе Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская 1 снежня сустракалася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Маргарэтай Седэрфельт, генсакратаром асамблеі Раберта Мантэла і бюро АБСЕ. Яна заклікала арганізацыю падтрымаць падрыхтоўку да перамоў паміж дэмакратычнымі сіламі і сістэмай Лукашэнкі, таксама запрасіць Расію на абмеркаванне беларускага крызісу, заклікаць яе да адказу.

АБСЕ магла бы дапамагчы з маніторынгам судоў, праверкай умоў у турмах, падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў. Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць не прызнаваць рэферэндум і яго вынікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31