Знайсці
03.12.2021 / 16:23РусŁacБел

Мезенцаў: Адказам на санкцыі супраць Мінска стане паглыбленне эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі

Новыя санкцыі Захаду ў дачыненні да Беларусі прывядуць да паглыблення інтэграцыі і эканамічнага супрацоўніцтва паміж Масквой і Мінскам. Пра гэта заявіў журналістам у пятніцу дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, піша ТАСС.

ТАСС

«Адказ на гэтыя санкцыі — гэта вялікая згуртаванасць Расіі і Беларусі, прадметная, дзейсная праца па выкананні рашэнняў прэзідэнтаў (Беларусі і РФ) па эканамічнай інтэграцыі», — адзначыў ён.

«Перакананы ў тым, што ўзаемадзеянне, якое сёння паказваюць абодва бакі ў эканамічным плане, дазволіць забяспечыць устойлівасць нацыянальнай эканомікі брацкай краіны», — сказаў дзяржсакратар.

У якасці аднаго з прыкладаў такой падтрымкі з боку Расіі ён назваў падпісаны пратакол аб цане на газ на наступны год — «льготны, што гарантуе пастаўкі ў Рэспубліку Беларусь».

«Вядома, пры гэтым мы павінны гаварыць аб фармаванні адзіных вытворчых ланцужкоў, аб сыходзе ад выпадкаў непатрэбнай канкурэнцыі пры вытворчасці прадукцыі, павінны ўважліва паглядзець на магчымасці на новых рынках для нашай сумеснай прадукцыі», — адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930