Знайсці
03.12.2021 / 14:02РусŁacБел

Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце

Масква і Вашынгтон яшчэ не сінхранізавалі дакладную дату перамоваў, але яны могуць прайсці «ў любы момант», прычым у відэафармаце, расказаў сёння Дзмітрый Пяскоў.

«Дакладная дата па-ранейшаму не ўзгодненая. Вядзецца праца. Фармат — гаворка ідзе аб відэаканферэнцыі», — сказаў Пяскоў на брыфінгу, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў.

Таксама ў яго удакладнілі пра фармат будучых перамоваў: будуць яны праходзіць адзін на адзін, ці з удзелам дэлегацый.

«Пакуль няма дакладнага разумення. Гэтыя ўсе нюансы яшчэ трэба будзе пацвердзіць», — адказаў Пяскоў.

Пяскову задалі пытанне, ці могуць перамовы адбыцца 7 снежня. «І гэтая дата таксама фігуруе. Але фігуруюць і іншыя таксама», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, перамовы могуць адбыцца і на наступным тыдні, і праз тыдзень.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера