Знайсці
03.12.2021 / 11:05

«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год

Другі год запар бюджэт будзе дэфіцытным.

Лукашэнка сёння праводзіць нараду наконт бюджэту на 2022 год, паведамляе БелТА.

«Варта памятаць, што людзям не патрэбныя лічбы і паказчыкі. Нашых грамадзян хвалююць блізкія ім пытанні: заробак, праца, цэны. У гэтым кантэксце і прашу весці наш дыялог — ці дастаткова запланавана мер па кантраляваных мной пытаннях», — звярнуўся Лукашэнка да ўдзельнікаў нарады.

Ён звярнуў увагу, што праект бюджэту на 2022 год фармуецца дэфіцытным.

«З аднаго боку, зразумела чаму. Мы нясём незапланаваныя выдаткі, якія складана прадбачыць. Але з іншага, пытанне — ці ўсе эканомяць і напружваюцца па скарачэнні неабавязковых выдаткаў, якіх у нас мора».

«Таму пытанне эканоміі, беражлівасці зноў выступае на першы план. Ці ёсць крыніцы на пакрыццё дэфіцыту? Ці не пацягне гэта напружанасці пры выкананні сацыяльных абавязацельстваў?»

«Урад мяркуе, што ў наступным годзе ў прыярытэт трэба ўзвесці экспарт — адзначыў ён.

— Гэта разумна. Бо пакуль ёсць магчымасць прадаваць і замацоўвацца на сусветных рынках (а гэта не будзе доўга) — трэба дзейнічаць. Упускаць момант, каб заявіць пра сябе, нельга. Будзем інтэнсіўна нарошчваць валютную выручку, атрымаем моцны беларускі рубель. Насельніцтва перастане асцярожнічаць і прапануе грошы ў дэпазіты і аблігацыі».

Галоўнай задачай ён лічыць не дапусціць пераносу санкцый на насельніцтва. Беларусы не павінны адчуць іх дзеянне.

«Вось гэта галоўная задача. Якія б ні былі санкцыі, як бы на нас ні ціснулі, што б з намі ні спрабавалі зрабіць, мы павінны рабіць такія меры, каб людзі гэтых санкцый не адчулі. Прынамсі, каб гэтыя санкцыі і меры звонку не вызначалі жыццё людзей. Запомніце: гэта галоўнае», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што цяпер самая абмяркоўваемая тэма— высокая інфляцыя».

«Мы плануем у будучым годзе мець адназначную лічбу інфляцыі ў 6%», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што інфляцыя збольшага з'яўляецца імпартаванай, і не варта прымаць гэты аргумент, як адзіны. Таксама ён запатрабаваў далажыць аб мерах па стрымліванні інфляцыі. Ён папярэдзіў, што яны не павінны стрымліваць і эканамічны рост.

«І памятайце: гэта не павінна ісці ў шкоду эканамічнаму развіццю краіны, за якую вы адказваеце ў звязцы з прэм'ер-міністрам. Пазначце, якія меры падтрымкі эканамічнага росту прадугледжаныя грашова-крэдытнай палітыкай на 2022 год», — сказаў Лукашэнка старшыні Нацбанка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31