Знайсці
03.12.2021 / 10:45РусŁacБел

У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых

Амікрон-штам каранавіруса выклікае лёгкую форму захворвання ў людзей, якія прайшлі вакцынацыю ад каранавіруса, аднак тым, хто не зрабіў прышчэпку, можа пагражаць шпіталізацыя.

Пра гэта заявіў у пятніцу міністр аховы здароўя ПАР Джо Паахла, піша ТАСС.

«Амікрон-штам выклікае захворванне ў лёгкай форме ў тых, хто прайшоў вакцынацыю, але павялічвае колькасць шпіталізаваных сярод непрышчэпленых», — адзначыў ён на брыфінгу.

Паахла паведаміў, што ПАР знаходзіцца на парозе чацвёртай хвалі пандэміі каранавіруса. «За апошнія сем дзён колькасць выпадкаў захворвання на COVID-19 рэзка вырасла, — падкрэсліў ён. — Уздым цяперашняй хвалі нашмат большы, чым тры папярэднія».

«У нас ёсць пацверджаныя звесткі аб тым, што амікрон-штам лёгка перадаецца ад чалавека чалавеку, — заявіў Паахла. — Усе тыя, хто яшчэ не зрабіў прышчэпку ад каранавіруса, павінны як мага хутчэй прайсці вакцынацыю, каб абараніць сябе ад яго».

Закранаючы паходжанне амікрон-штама, Паахла адзначыў, што ўпершыню гэты варыянт каранавіруса быў выяўлены ў Батсване. «Аднак пакуль мы не ведаем, якім чынам і дзе ён пачаўся», — заўважыў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930