Знайсці
03.12.2021 / 11:37

Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі

Суддзя Анастасія Папко вынесла прысуд маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар. Яе прызналі вынаватай у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, арганізацыі і дапамозе ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

Павялічыць

Залатар не прызнала сваю віну і на судзе заяўляла, што яе збівалі пасля затрымання. Следчы камітэт на гэта заявіў, што «заявы Залатар аб прычыненні ёй цялесных пашкоджанняў не адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі яны мелі месца да яе затрымання»

Пракурор Жанна Баранава запатрабавала для Вольгі пяць гадоў калоніі. 

У сваім апошнім слове на судзе Вольга Залатар сказала: «Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці расце, павялічваецца колькасць болю і крыўдаў. Неабходнае пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так магчыма спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне. У матэрыялах справы маім дзеянням нададзены сэнс, які я не мела на ўвазе. Звычайныя чалавечыя ўчынкі, рэакцыі і пачуцці крыміналізаваныя. У матэрыялах справы ёсць фота плаката, на якім напісана «Мір. Любоў. Свабода». І я падпісваюся пад кожным словам. Я хачу міра для сваёй роднай краіны».

***

Вольга Залатар была затрыманая 18 сакавіка супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, калі везла дачку ў музычную школу, затым прайшоў ператрус дадому, пасля гэтага адвезлі яе ў цэнтральны офіс упраўлення, дзе па яе словах, яе катавалі, прымушаючы прадаставіць доказы супраць сябе. Пад ціскам жанчына сказала пароль ад мабільнага тэлефона і «Тэлеграма». Але нават пасля гэтага да яе прымянялі гвалт. 

Вольга Залатар была назіральніцай на выбарах у 2020-м на участку ў Ждановічах, але на падлік галасоў чальцы камісіі яе не пусцілі. Пасля разгонаў пратэстаў і жорсткіх затрыманняў жанчына валанцёрыла на Акрэсціна, у судах, дапамагала затрыманым і іх сем’ям. 

Да крымінальнага пераследу яе тройчы затрымлівалі па адміністратыўцы, два разы справы даходзілі да суда, дзе ёй давалі вялікія штрафы — па законе, немагчыма адправіць на «суткі» жанчыну, якая выхоўвае непаўналетніх дзяцей. Дадому да яе прыходзілі з інспекцыі па жыллёвых умовах, каб ацаніць, як жывуць дзеці.

У выніку ёй паставілі ў віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (навучанне асоб для арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Палітзняволеную абвінавачвалі у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкіх фармаванняў — тэлеграм-чатаў «Ждановічы сёння», «Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя», якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі. 

Вольга не прызнала віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса.

Сацыяльна-палітычны хаос і плясканне ў далоні. Што аказалася ў абвінавачванні шматдзетнай маці Вольгі Залатар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31