Знайсці
02.12.2021 / 21:25РусŁacБел

Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў

Літоўская разведка фіксуе актывізаваныя спробы беларускага рэжыму па вярбоўцы і ўкараненні інфарматараў, а таксама магчымых правакатараў у атачэнне і арганізацыі апазіцыйных палітыкаў, якія атрымалі прытулак у Літве, піша Delfi.

Дэпартамент дзяржбяспекі краіны інфармаваў, што такімі дзеяннямі спрабуюць збіраць інфармацыю аб Святлане Ціханоўскай і яе асяроддзі.

Паводле звестак літоўскай разведкі, 17 кастрычніка Лукашэнка склікаў кіраўніцтва КДБ і высокапастаўленых афіцэраў для «павышэння эфектыўнасці замежнай разведкі» — для ўзмацнення яе моцы, павышэння патэнцыялу агенцкай разведкі і «іншых метадаў і формаў».

Паколькі ўсё больш і больш беларусаў звяртаюцца па гуманітарныя візы ці палітычны прытулак, літоўская разведка папярэдзіла, што беларускі КДБ можа паспрабаваць завербаваць некаторых уцекачоў або ўкараняць сваіх агентаў у іх атачэнне. Такім чынам імкнуцца сабраць інфармацыю пра лідара беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую і яе атачэнне, пра беларускія грамадскія арганізацыі і іх сябраў, якая дапамагла б выявіць іх патэнцыйную ўразлівасць, а таксама паспрабаваць дыскрэдытаваць, паўплываць на іх дзеянні, рашэнні і выступленні.

Літоўская разведка заклікае беларускіх уцекачоў, якія могуць быць завербаваныя мінскім рэжымам, устрымацца ад удзелу ў злачыннай дзейнасці ў Літве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930