Знайсці
02.12.2021 / 18:34РусŁacБел

ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам

Рада ЕС зацвердзіла ў чацвер пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве Рады ЕС.

«Рада ЕС зацвердзіла пяты пакет індывідуальных забаронных мер супраць фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з гібрыднымі дзеяннямі Беларусі па выкарыстанні мігрантаў для аказання ціску на дзяржавы Еўрасаюза, — гаворыцца ў заяве. — Санкцыі ўступяць у сілу з моманту публікацыі ў «Афіцыйным часопісе ЕС» у чацвер».

Вось спіс з 17 чалавек і 11 кампаній:

  • Анатоль Лапо, старшыня Дзяржпагранкамітэта;
  • Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў Дзяржпамежкамітэта;
  • Канстанцін Моластаў, начальнік Гродзенскай пагранічнай групы;
  • Павел Харчанка, начальнік Гродзенскай памежнай групы;
  • Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай групы аховы;
  • Аляксандр Давідзюк, начальнік Лідскага пагранатрада;
  • Бутранец Максім, начальнік Смаргонскага пагранатрада;
  • Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС;
  • Сяргей Епіхаў, суддзя Мінскага раённага суда;
  • Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага Суда;
  • Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генпракуратуры;
  • Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага Суда;
  • Ігар Маршалаў, дырэктар ДФР КДК;
  • Андрэй Пракапук, намеснік дырэктара ДФР КДК;
  • Ганна Сакалоўская, суддзя калегіі Вярхоўнага Суда па грамадзянскіх справах;
  • Марат Маркаў, старшыня праўлення АНТ;
  • Дзмітрый Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска.
  • «Белавія»,
  • «Цэнтркурорт»,
  • «Оскартур»,
  • гасцініца «Мінск»,
  • гасцініца «Планета»,
  • Асобная служба актыўных мерапрыемстваў Дзяржпагранкамітэта,
  • Cham Wings Airlines (Сірыя),
  • візавы цэнтр VIP Grub (Турцыя),
  • «Гродна Азот»,
  • «Беларуснафта»,
  • «Гродна Хімвалакно»,
  • «Белшына».

У сераду чарговы блок санкцый ухвалілі пастаянныя прадстаўнікі 27 краін Еўрасаюза. На гэты момант у чорны спіс ЕС у дачыненні да Беларусі ўключылі 166 фізічных асоб і 15 арганізацый.

ЗША, Канада і Брытанія таксама ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930