Знайсці
02.12.2021 / 17:56РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што гатовы быў у жніўні мінулага года выкарыстоўваць супраць пратэстоўцаў у тым ліку і баявую зброю

Лукашэнка расказаў, што калі ў 2020 годзе з’явіўся ў адзін з дзён масавых пратэстаў у Мінску з аўтаматам у руках ля Палаца Незалежнасці, то быў упэўнены, што страляць не давядзецца. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву.

«Я быў упэўнены, што мне страляць не давядзецца. Таму што тыя, хто там былі, гэта не рэвалюцыянеры. Гэта былі баязліўцы, якім заплацілі грошы, і яны некалькі дзён там, тыдняў хадзілі-хадзілі. Ну так, ганялі іх, штурхалі і іншае. Але так, крыху. І яны думалі, што, ну, яшчэ раз сходзім. Грошы ж развозілі, раздавалі. А хто яны? Якія ж яны рэвалюцыянеры? Яны — баязліўцы», — сказаў палітык.

Лукашэнка нагадаў, што яшчэ да таго, як публічна з'явіўся з аўтаматам, ён праляцеў над праспектам на верталёце. «Я развярнуўся і паляцеў уздоўж праспекта. Спецыяльна на нізкай вышыні, каб яны бачылі», — расказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што хацеў тым самым усім паказаць, што нікуды не ўцёк. Разам з ім быў і малодшы сын Мікалай. «Ён выйшаў не з той мэтай, што я. Ён выйшаў, як было сказана: я выйшаў абараняць тату», — удакладніў палітык.

«Я ведаў, што яны подлыя баязліўцы, прадажныя. І калі сказалі, што я ўцёк, я хутка выйшаў, сеў у верталёт і паляцеў прама над праспектам», — расказаў Лукашэнка.

У выніку ўдзельнікі пратэсту, убачыўшы верталёт, пабеглі прэч. «Я прызямліўся і прама туды выйшаў з аўтаматам. Усе ўзброеныя, служба бяспекі — два чалавекі, — адзначыў палітык. — Гэта была мая жалезная пазіцыя. Я пужаць іх, вядома, хацеў, але я разумеў, што яны ўсе ўцякуць. І яны ўцяклі».

«Але калі б толькі яны пайшлі штурмам на Палац Незалежнасці (а я ўвесь час тут знаходзіўся, тут быў цэнтр упраўлення прэзідэнта, унутры ў мяне былі падрыхтаваныя спецназаўцы), калі б толькі яны сюды рынуліся (а мы ведалі, што ў іх не толькі была халодная зброя, мы не выключалі гэтага), мы б абаранялі па ўсіх законах Палац Незалежнасці, у тым ліку і баявой зброяй. Сітуацыя была вельмі сур’ёзная тады», — расказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што калі выйшаў, то быў ужо ўпэўнены, што страляць не давядзецца. Але калі б супраць яго была здзейсненая нейкая спроба гвалту, то, запэўніў Лукашэнка, ён распачаў бы адпаведныя дзеянні ў адказ: «Я з дзіцем выйшаў. І калі б супраць мяне была здзейсненая нейкая спроба гвалту, ты што думаеш, я б глядзеў? Ну, калі б толькі застрэлілі адразу. Але я таксама не адзін быў. У мяне воіны былі — хлопцы такія, што там бы паў-Мінска змялі гэтых нягоднікаў. Таму там не жарт быў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера