Знайсці
02.12.2021 / 11:59РусŁacБел

З флоту «Белавіі» выведзеныя як мінімум два «Боінгі»

Барты з рэгістрацыяй EW-438PA і EW-543PA ў Стамбуле «страцілі» беларускую рэгістрацыю EW, здабыўшы Сан-Марынскую T7-438 і ірландскую EI-GYP рэгістрацыі, пасля чаго іх перагналі ў аэрапорты Вонсдрэхта і Остравы.

У гэтых гарадах знаходзяцца базы па абслугоўванні самалётаў і туды часта прылятаюць барты для перадачы паміж уладальнікамі, паведамляе тэлеграм-канал «Ад вінта. Авіяцыя Беларусі».

Зрэшты адмова ад самалётаў цалкам ўпісваецца ў канцэпцыю аптымізацыі выдаткаў перавозчыка, выкліканую санкцыямі з боку ЕС. Але ёсць верагоднасць, што лізінгавыя кампаніі Air Lease Corporation і SMBC Aviation Capital запатрабавалі іх вярнуць. Акрамя MAX і Embraer E2 (абодва тыпы ў лізінгу ў ALC), бартоў у гэтых лізінгавых кампаній ў «Белавія» больш няма.

Раней беларуская авіякампанія ўжо адправіла тры новыя самалёты Embraer у Казахстан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера