ФСБ заявіла, што затрыманы агент разведкі Украіны, які рыхтаваў тэракт
Спецслужбы Расіі затрымалі мужчыну, які, па версіі ФСБ, з'яўляецца агентам ваеннай разведкі Украіны і рыхтаваў тэракт, паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў спецслужбы.
ТАСС
«Супрацоўнікамі органаў бяспекі затрыманы агент Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, накіраваны на тэрыторыю нашай краіны з мэтай здзяйснення тэрарыстычнага акта», — паведамілі ў ФСБ.
Паведамляецца, што мужчына ўжо даў прызнальныя паказанні і сказаў, што «тэракт планавалася здзейсніць шляхам падрыву двух самаробных выбуховых прылад агульнай масай 1,5 кг у трацілавым эквіваленце».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Янкі» расказаў, чаму знік з інфаполя
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера