Знайсці
02.12.2021 / 11:20РусŁacБел

Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць

Здарэнне адбылося раніцай 2 снежня каля вёскі Мяцявічы Салігорскага раёна. Падраздзяленням МНС стала вядома, што адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля Audi Q7 і рэйсавага аўтобуса МАЗ.

112.by

Дапамога патрабавалася заціснутым у кабіне аўтобуса кіроўцу і маладому чалавеку. Падабрацца да людзей не было магчымасці, расказалі ратавальнікі. Таму адразу з дапамогай лябёдкі адцягнулі Audi.

Затым першым вызвалілі маладога чалавека, які знаходзіўся справа ад кіроўцы. Яго ногі былі заціснутыя панэллю аўтобуса і сядзеннем. Для дэблакіроўкі кіроўцы таксама быў выкарыстаны гідраўлічны інструмент. Мужчына быў у прытомнасці, яго твар быў моцна пашкоджаны, а ногі прыціснутыя рулявой калонкай і панэллю. Абодва выратаваныя былі перададзеныя брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Таксама ў выніку здарэння пацярпеў кіроўца Audi.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930