Знайсці
02.12.2021 / 08:45РусŁacБел

Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын свету па версіі Financial Times

Святлана Ціханоўская сёлета ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын свету — «Жанчыны года 2021» паводле версіі Financial Times.

Reuters

Акрамя яе ў спіс трапілі генеральны дырэктар General Motors Мэры Бара, спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі, актрыса Скарлет Ёхансэн, прэзідэнт Тайваня Цай Інвэнь, тэнісістка Наомі Осака, пісьменніца Салі Руні.

У спісе — 25 чалавек, Ціханоўская змешчаная ў раздзеле «Героі»

«Нават у выгнанні яна застаецца сімвалам сілы і надзеі для беларусаў», — гаворыцца ў артыкуле пра яе.

У спіс самых уплывовых жанчын года па версіі гэтага выдання Святлана ўваходзіла і ў мінулым годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера