Знайсці
01.12.2021 / 17:43РусŁacБел

Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах

Еўрапейская камісія прапанавала прыняць часовыя прававыя і практычныя меры для Польшчы, Літвы і Латвіі, якія сутыкнуліся з міграцыйным крызісам на сваіх межах, каб дапамагчы дзяржавам справіцца з сітуацыяй.

«ЕС выразна даў зразумець, што спробы падарваць наш Саюз толькі ўмацуюць нашу салідарнасць. Сёння мы даём жывую праяву гэтай салідарнасці: у выглядзе набору часовых і выключных мер, якія дадуць Латвіі, Літве і Польшчы сродкі, неабходныя для таго, каб рэагаваць на гэтыя надзвычайныя абставіны, кантраляваным і хуткім чынам, і дзейнічаць ва ўмовах прававой вызначанасці», — заявіў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Маргарыціс Схінас, прадстаўляючы прапанову.

Мяркуецца, што прапанаваныя меры будуць прымяняцца на працягу 6 месяцаў, калі яны не будуць падоўжаныя або адмененыя, і будуць тычыцца грамадзян краін — не членаў ЕС, якія незаконна прыбылі туды з тэрыторыі Беларусі, або знаходзяцца паблізу мяжы, або прыбылі да пунктаў перасячэння на мяжы.

Тры дзяржавы-члены могуць прымяняць спрошчаныя і больш хуткія нацыянальныя працэдуры для вяртання людзей, чые хадайніцтвы аб міжнароднай абароне былі адхіленыя.

Акрамя таго, Еўракамісія прапануе краінам практычную падтрымку.

Каб прапанова Еўракамісіі набыла моц, Рада ЕС павінна ўхваліць рашэнне пасля кансультацыі з Еўрапейскім парламентам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930