Знайсці
01.12.2021 / 15:43РусŁacБел

Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць газету «Ганцавіцкі час» у 2022 годзе

Друкарня апавясціла рэдакцыю, што не будзе працягваць дамову на паліграфічныя паслугі, тэрмін дзеяння якой заканчваецца ў канцы 2021 года. Такім чынам друкавацца ў Брэсце ў наступным годзе «Ганцавіцкі час» не зможа, паведамляе БАЖ.

Паведамленне аб скасаванні дамовы прыйшло ў рэдакцыю газеты 30 лістапада па электроннай пошце за подпісам намесніка дырэктара Брэсцкай друкарні Ірыны Іванісік. Пры гэтым на працягу многіх гадоў рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» рэгулярна аплочвала паслугі, каб надрукаваць газету.

Дарэчы, у паведамленні з друкарні чамусьці памылкова пазначана імя па бацьку галоўнага рэдактара газеты: насамрэч, яго клічуць Пётр Паўлавіч Гузаеўскі.

Пасля зададзенага па тэлефоне пытання, што стала прычынай скасавання дамовы, Ірына Іванісік адказала: «У нас загрузка мяняецца». На дадатковае пытанне, чаму аб гэтай загружанасці друкарні не было ўказана ў паведамленні (якое, дарэчы, прыйшло па электроннай пошце), Ірына Уладзіміраўна адказала сваім пытаннем: «А навошта?».

Варта заўважыць, што на друк штотыднёвага нумара «Ганцавіцкага часу» ў брэсцкай друкарні ішоў ў сярэднім 20-30 хвілін. Атрымліваецца, што «загрузка» цяпер павінна быць вельмі сур’ёзнай, калі друк накладу «Ганцавіцкага часу» стаў такім прынцыповым момантам.

Як зазначыў галоўны рэдактар выдання Пётр Гузаеўскі, 20 гадоў «Ганцавіцкі час» сумленна выконвае сваю працу на карысць чытачоў у раёне і далёка за яго межамі.

«Мы спрабавалі дапамагчы шматлікім людзям, і гэта спрацавала: уздымалі актуальныя праблемы, трымалі чытачоў у курсе падзеяў, якія адбываліся ў Ганцавіцкім раёне і не толькі. Мы аб’ектыўна асвятлялі падзеі і пісалі гісторыю раёна. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і давяраў нам», — распавёў Пётр Гузаеўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930