Знайсці
01.12.2021 / 13:24

Лаўроў: Беларусі не трэба прымаць ніякіх дадатковых законаў для прызнання Крыма

Беларусі не трэба прымаць ніякіх дадатковых законаў для прызнання Крыма не толькі ў сілу саюзніцкіх адносін, але і як краіне, якая паважае суверэнітэт Расіі, згодна са Статутам ААН.

Павялічыць

Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у сераду, каментуючы ТАСС заяву Аляксандра Лукашэнкі.

«Для гэтага не трэба нічога рабіць. Ніякіх законаў прымаць не трэба. У Беларусі не проста дыпламатычныя адносіны з РФ, а саюзніцкія адносіны. Але нават і для краін, у якіх няма такога фармату адносін з РФ, не патрабуецца ніякіх спецыяльных заканадаўчых актаў прымаць.

Калі гэтая краіна ўзаемадзейнічае з намі, яна аўтаматычна павінна прызнаваць, што Расія мае сваю тэрыторыю, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы таго ўрада, кіраўніцтва, якое ў Расіі існуе.

Калі камусьці там гэта было не да канца зразумелае, то прэзідэнт Лукашэнка ясна сказаў, што Крым — частка Расіі дэ-факта і дэ-юрэ. Дэ-факта — быў заўсёды, а дэ-юрэ — стаў пасля рэферэндуму ў 2014 годзе», — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра тое, што трэба зрабіць, каб Мінск фармалізаваў прызнанне Крыма.

Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Кісялёву прызнаў Крым расійскім. Што ён раней казаў пра паўвостраў?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31